Арына Сабаленка ўвайшла ў дзясятку найлепшых тэнісістак свету

Арына Сабаленка ўвайшла ў дзясятку найлепшых тэнісістак свету

Беларуска Арына Сабаленка ўвайшла ў першую дзясятку адзіночнага рэйтынгу WTA. Па выніках адкрытага чэмпіянату Аўстраліі 20-гадовая тэнісістка паднялася з 11-га месца на 10-е. 

Сабаленка ўпершыню ўзнялася так высока ў сусветным рэйтынгу. У першай дзясятцы беларускіх тэнісістак не было з верасня 2016 года, калі з яе выбыла Вікторыя Азаранка

У абноўленым рэйтынгу WTA Аляксандра Сасновіч апусцілася з 31-й пазіцыі на 33-ю, Вікторыя Азаранка займае 51-е месца (тыдзень таму было 53-е), Вера Лапко — 63-е (было 62-е). 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі