Арына Сабаленка выйшла ў паўфінал турніру ў Рыме
Арына Сабаленка
Арына Сабаленка выйшла ў паўфінал турніру ў Рыме. У сераду ў матчы 1/4 фіналу другая ракетка свету абыграла Алену Астапенка (10-ю ў сусветным рэйтынгу) з Латвіі — 6:2, 6:4.
Увечары 15 траўня за выхад у паўфінал пазмагаецца Вікторыя Азаранка (24). Яе саперніца — амерыканка Даніэль Колінз (15). У выпадку поспеху Азаранка згуляе з Сабаленка.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.