Арыштаваны Баўмгертнер застаўся ў новым савеце дырэктараў "Уралкалія"

Хоць сам менеджар знаходзіцца пад арыштам у адным з маскоўскіх СІЗА.



Як інфармуе interfax.by, новымі чальцамі савета сталі фінансавы дырэктар "Уралкалия" і в.а. гендырэктара Віктар Белякоў, а таксама кіраўнік савета дырэктараў кампаніі Сулеймана Керымава "Нафта Масква" Павел Грачоў.



На мінулым тыдні стала вядома, што група "Онэксім" Міхаіла Прохарава купляе 21,75% акцый "Уралкалія" ў фонду Сулеймана Керымава. Па неафіцыйнай інфармацыі, долі партнёраў Керымава ва "Уралкаліі" можа выкупіць асноўны ўладальнік "Уралхіма" Дзмітрый Мазепін.



Фота — ria.ru

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі