Беларусь перадала ў Маскву справу Баўмгертнера
Генпракуратура Беларусі перадала ў Расію апошнюю частку матэрыялаў крымінальнай справы экс-кіраўніка "Уралкалія" Уладзіслава Баўмгертнера.
Дакументы былі перададзеныя яшчэ два месяцы таму. Пра гэта агенцтву "Інтэрфакс-Захад" паведаміў афіцыйны прадстаўнік Генпракуратуры Пётр Кісялёў. Асноўная частка матэрыялаў у Генпракуратуру Расіі беларускі бок перадаў раней, падкрэсліў Кісялёў.
Нагадаем, Баўмгертнера арыштавалі ў Мінску ў канцы лета 2013 года. Яго абвінавацілі ў злоўжыванні ўладай і службовымі паўнамоцтвамі. 22 лістапада топ-менеджара экстрадзіравалі ў Расію і змясцілі ў адзін з маскоўскіх СІЗА а потым перавялі пад пад хатні арышт.
У Расіі яго вінавацяць у злоўжыванні службовымі паўнамоцтвамі, што пацягнула цяжкія наступствы.
Фота — Reuters