Экс-дырэктара "Уралкалія" Уладзіслава Баўмгертнера выпусцілі на свабоду

Пра гэта заявіў дырэктар ААТ "Уралкалій" Дзмітрый Восіпаў у апублікаваным у сераду інтэрв'ю Wall Street Journal, піша tut.by
  
Па словах Восіпава, Баўмгертнер быў выпушчаны на волю ў Маскве два тыдні таму. Ён сказаў, што сустрэўся са сваім папярэднікам. Восіпаў дадаў, што пакуль рана казаць, ці можа Баўмгертнер вярнуцца ў кампанію ў якім-небудзь якасці. 

У кампаніі "Уралкалій" ад каментароў адмовіліся. 
  
Дарэчы, яшчэ 11 верасня паведамлялася, што крымінальная справа супраць Баўмгертнера, былога саўладальніка "Уралкалія" Сулеймана Керымава і яшчэ чатырох экс-супрацоўнікаў Беларускай калійнай кампаніі (БКК) перададзеная ў Генпракуратуру Расіі. 
 
У Маскве Баўмгертнер знаходзіўся пад хатнім арыштам. У жніўні тэрмін хатняга арышту Баўмгертнера быў падоўжаны да 14 кастрычніка. 

У Генпракуратуры Беларусі кажуць, што нашыя праваахоўныя органы зараз не маюць да гэтай справы ніякага дачынення:

Прэс-служба Генпракуратуры: "Гэта справа расіян. Нам яны не абавязаныя даваць справаздачу".

Фота — ІТАР-ТАСС

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі