Асістэнтамі Хэнлана ў зборнай Беларусі будуць Мікульчык і Занкавец
Галоўны трэнер нацыянальнай зборнай па хакеі Глен Хэнлан вызначыўся са сваімі асістэнтамі.
Імі сталі беларускія спецыялісты Эдуард Занкавец і Алег Мікульчык.
Занкавец мае вялікі досвед працы з камандай. Ён ужо быў галоўным трэнерам нацыянальнай зборнай у сезонах 2010-2011, а таксама асістэнтам галоўнага трэнера зборнай у перыяд з 2005-га па 2009-ы. Прычым на чэмпіянатах свету 2005, 2006 і 2009 гадоў Занкавец дапамагаў Хэнлану, нагадвае goals.by.
Мікульчык у камандзе Хэнлана будзе працаваць упершыню. Але раней ён працаваў з Занкаўцом. У сезоне 2006-2007 Мікульчык быў асістэнтам Занкаўца ў моладзевай зборнай краіны.
Фота — telegraf.by