Асноўны кандыдат на пасаду галоўнага трэнера "зуброў" — Андрэй Сідарэнка
Асноўны кандыдат на пасаду галоўнага трэнера хакейнага клуба "Дынама-Мінск" — Андрэй Сідарэнка, які цяпер узначальвае зборную Беларусі. Пра гэта паведамляюць абазнаныя крыніцы.
У трэнерскі штаб, нібыта, увойдуць таксама Дзмітрый Краўчанка, Дзмітрый Дудзік і Віталь Коваль.
Нагадаем, улетку 2018 года Сідарэнка ўзначаліў зборную краіны.
Сёння кіраўніцтва клуба звольніла з пасады галоўнага трэнера канадскага спецыяліста Гордзі Дуаера, а таксама скасавала кантракты з усім трэнерскім штабам — па згодзе бакоў.
Раней асноўным кандыдатам на пасаду галоўнага трэнера называлі таксама Аляксея Баранава з хакейнай каманды Аляксандра Лукашэнкі. Дзмітрый Дудзік, якога сватаюць у асістэнты Сідарэнку, таксама гуляе ў аматарскай камандзе кіраўніка краіны.