Азаранка прапусціць турнір у Індыян-Уэлсе: "Убачымся іншым разам"

Азаранка прапусціць турнір у Індыян-Уэлсе: "Убачымся іншым разам"

Вікторыя Азаранка прапусціць турнір у Індыян-Уэлсе, які стартуе 11 сакавіка. Беларуская тэнісістка, якая вярнулася пасля паўгода адсутнасці, прызналася, што яна яшчэ не гатовая дэманстраваць колішнюю гульню. У Instagram Азаранка напісала, што ёй "трэба значна больш трэніравацца, каб быць гатовай спаборнічаць". "Пабачымся іншым разам, Індыян-Уэлс!", — паабяцала Вікторыя. Яна выйгравала гэты турнір у 2012 і 2016 гадах. Замену беларускі пацвердзілі і арганізатары.

Вікторыі Азаранка 30 гадоў. Яна — былая першая ракетка свету, цяпер займае 56-е месца ў сусветным рэйтынгу.  З-за суда аб апецы над сынам з яго бацькам амерыканцам Білі Макігам Азаранка не выступала са жніўня мінулага года. Нядаўна яна паспрабавала вярнуцца, але прайграла ўжо стартавы паядынак на турніры ў Мексіцы.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі