Азаранка сёлета зарабіла больш, чым Сабаленка
Вікторыя Азаранка сёлета зарабіла больш, чым Арына Сабаленка, паведамляе "Прессбол". Былая першая ракетка свету займае ў рэйтынгу прызавых тэнісістак 4-е месца з амаль 2 мільёнамі долараў. У Сабаленка $1,2 млн і 9-е месца. Такім чынам, у першай дзясятцы дзве беларускі. Таксама туды трапілі дзве тэнісісткі, якія прадстаўляюць ЗША. Лідыруе ў рэйтынгу амерыканка Сафія Кенін — 4,3 млн долараў.
Вікторыя Азаранка скончыла сезон на 13-м месцы ў сусветным рэйтынгу WTA, Арына Сабаленка — 10-я ракетка свету.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.