Азаранка выйшла ў чвэрцьфінал турніру ў Чарльстане

Вікторыя Азаранка

Вікторыя Азаранка / twitter.com/CharlestonOpen/

Вікторыя Азаранка выйшла ў чвэрцьфінал турніру ў Чарльстане (ЗША). У паядынку 1/8 фіналу, які працягваўся 2 гадзіны 45 хвілін, беларуская тэнісістка (26-я ў рэйтынгу WTA) абыграла ў трох сэтах амерыканку Тэйлар Таўнсэнд (68) — 6:7(5:7), 6:3, 6:4.

Наступная саперніца — амерыканка Джэсіка Пегула, 5-я ракетка свету.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі