Азаранка выйшла ў чвэрцьфінал турніру ў Гвадалахары

Вікторыя Азаранка

Вікторыя Азаранка / twitter.com/WTAGuadalajara

Вікторыя Азаранка (23-я ў рэйтынгу WTA) выйшла ў чвэрцьфінал тэніснага турніру ў Гвадалахары (Мексіка). У паядынку 1/8 фіналу яна абыграла расіянку Вераніку Кудэрметаву (19) — 6:2, 6:1.

У 1/4 фіналу саперніцай Азаранка будзе францужанка Каралін Гарсія (11), якая ў 1/16-й у трохсэтавай гульні абыграла беларуску Аляксандру Сасновіч.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі