Азербайджан пачаў у Карабаху "контртэрарыстычную аперацыю"

Азербайджан пачаў ваенную аперацыю ў Карабаху, ілюстрацыйнае фота

Азербайджан пачаў ваенную аперацыю ў Карабаху, ілюстрацыйнае фота / ria.ru

Мінабароны Азербайджана заявіла пра пачатак контртэрарыстычнай аперацыі у Карабаху. Яна праводзіцца супраць незаконных узброеных фарміраванняў у той частцы Карабаха, якую кантралюе расійскі міратворчы кантынгент, перадае jam-news.net.

У заяве падкрэсліваецца, што ўдары наносяцца толькі па пазіцыях армянскага войска, а населеныя пункты і інфраструктурныя аб'екты не абстрэльваюцца.

У Азербайджане заяўляюць, што 19 верасня на аўтамабільнай дарозе Ахмедбейлі-Фізулі-Шуша выбухнула міна, усталяваная армянскімі вайскоўцамі. Пры гэтым загінулі грамадзянскія асобы і быў пашкоджаны аўтамабіль, які належыць дзяржагенцтву аўтамабільных дарог Азербайджана. У той жа дзень на міне падарваўся аўтамабіль з азербайджанскімі вайскоўцамі. Некаторыя з іх загінулі, іншыя былі параненыя. "Падобныя факты з'яўляюцца працягам мэтанакіраванай і планамернай тэрарыстычнай палітыкі Арменіі, якая праводзіцца супраць Азербайджана", — гаворыцца ў паведамленні.

У Баку заяўляюць, што пра антытэрарыстычную аперацыю паінфармавалі камандаванне расійскага міратворчага кантынгенту і кіраўніцтва турэцка-расійскага маніторынгавага цэнтра.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі