Баец UFC Андрэй Арлоўскі больш не прадстаўляе Беларусь
Андрэй Арлоўскі / mma.metaratings.ru
Баец UFC Андрэй Арлоўскі больш не выступае за Беларусь. Прычыну ён патлумачыў у сваім інстаграм-акаўнце.
"Чаму вы больш не прадстаўляеце Беларусь?" — запыталіся ў спартоўца.
"Таму што цяпер я прадстаўляю самога сябе", — адказаў на гэта Арлоўскі.
Арлоўскі выступае ў змяшаных адзінаборствах. У баях Ultimate Fighting Championship (UFC) ён заваёўваў тытул чэмпіёна ў цяжкой вазе (2005-2006), стаўшы першым прадстаўніком Беларусі. Доўгі час лічыўся адным з вядучых байцоў у свеце ў змяшаных адзінаборствах.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.