"Барселона" датэрмінова выйшла ў плэй-оф Лігі чэмпіёнаў
У пятым туры групы "D" футбольнай Лігі чэмпіёнаў "Барселона" ўнічыю згуляла ў гасцях з італьянскім "Ювентусам"— 0:0. Гэта дазволіла "Барсе" датэрмінова выйсці ў плэй-оф Лігі чэмпіёнаў.
У яшчэ адным матчы гэтай жа групы партугальскі "Спортынг" выйграў у "Алімпіякаса" з Грэцыі — 3:1.
Як адзначае tut.by, турнірнае становішча ў групе пасля пяці тураў: "Барселона" — 11 ачкоў, "Ювентус" — 8, "Спортынг" — 7, "Алімпіякас" — 1.
Маскоўскі ЦСКА, якім кіруе беларус Віктара Ганчарэнка, дома перамог "Бенфіку" — 2:0. "Базель" на апошніх хвілінах гульні выйграў у "Манчэстэр Юнайтэд" — 1:0.
Турнірнае становішча пасля пяці тураў: "Манчэстар Юнайтэд" — 12, "Базель" — 9, ЦСКА — 9, "Бенфіка" — 0.
"Баварыя" святкавала перамогу над "Андэрлехтам" — 2:1, а "Пары Сен-Жэрмен" абыграў шатландцаў з "Селтыка" з лікам 7:1. Такім чынам, "Баварыя" і ПСЖ забяспечылі сабе выхад у плэй-оф.
Турнірнае становішча пасля пяці тураў: "Пары Сен-Жэрмен" — 15, "Баварыя" — 9, "Селтык" — 3, "Андэрлехт" — 0.
У плэй-оф выйшаў таксама лонданскі "Чэлсі" пасля гасцявога разгрому "Карабаха" — 4:0. "Атлетыка" выйграў у "Ромы" — 2:0.
Турнірнае становішча пасля пяці тураў: "Чэлсі" — 10, "Рома" — 8, "Атлетыка" — 6, "Карабах" — 2.