"Барселона" і "Баварыя" выйшлі ў чвэрцьфінал Лігі чэмпіёнаў

"Барселона" і "Баварыя" выйшлі ў чвэрцьфінал Лігі чэмпіёнаў

14 сакавіка прайшлі апошнія матчы 1/8 фіналу футбольнай Лігі чэмпіёнаў. Іспанская "Барселона" на сваім полі ў матчы ў адказ разграміла англійскі "Чэлсі" — 3:0 (першая сустрэча — 1:1). 

Ліянель Месі ў гэтай сустрэчы аформіў дубль, давёўшы колькасць сваіх галоў у Лізе чэмпіёнаў да 100. 

У другім матчы дня турэцкі "Бешыкташ" зноў прайграў нямецкай "Баварыі" — 1:3.

Такім чынам, у чвэрцьфінал Лігі чэмпіёнаў выйшлі "Манчэстар Сіці", "Ліверпуль", "Рэал" "Севілья", "Ювентус", "Рома", "Барселона" і "Баварыя".

Лёсаванне 1/4 фіналу адбудзецца ў пятніцу, 16 сакавіка, у Ньёне а 14-й гадзіне. Першыя сустрэчы 1/4 фіналу Лігі чэмпіёнаў пройдуць 3 і 4 красавіка, матчы ў адказ — 10 і 11 красавіка.

Лёсаванне паўфіналаў прызначанае на 13 красавіка. Самі матчы адбудуцца 24-25 красавіка і 1-2 траўня. Фінал пройдзе 28 траўня на стадыёне "Алімпійскі" ў Кіеве.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі