"Барселона" і "Манчэстар Сіці" не трапілі ў паўфінал Лігі чэмпіёнаў

"Барселона" і "Манчэстар Сіці" не трапілі ў паўфінал Лігі чэмпіёнаў

У футбольнай Лізе чэмпіёнаў сталі вядомыя першыя паўфіналісты. 

Італьянская "Рома" на сваім стадыёне прымала "Барселону" і нечакана выйграла са значным лікам — 3:0. У першым паядынку каталонскі клуб перамог з лікам 4:1. Па суме двух матчаў у паўфінал выйшла "Рома", якая ў гасцях забіла больш мячоў.

Другім паўфіналістам стаў "Ліверпуль", які гуляў у гасцях у "Манчэстар Сіці" і выйграў — 2:1. У першай сутрэчы ў сябе дома "Ліверпуль" атрымаў перамогу з лікам 3:0.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі