Барыс Грабеншчыкоў сыграў у Мінску ў пераходзе (відэа)
Барыс Грабеншчыкоў сыграў некалькі песень у Мінску ў падземным пераходзе побач з ГУМам. Заспець музыку змаглі не многія, ён адыграў некалькі песень і сышоў. У сацсетках з'явілася толькі пару здымкаў.
БГ звычайна грае ў пераходах перад сваім вялікім канцэртам. 17 снежня ён выступае ў КЗ "Мінск". Раней падобныя выступы былі ў пераходах кіеўскага і маскоўскага метро. 16 снежня БГ сустрэўся са студэнтамі гістафака БДУ, дзе таксама адыграў некалькі песень і адказаў на пытанні.
Галоўнае фота: Volha Rapinchuk, другое фота Людміла Сінюк