Барысаўчанку асудзілі за тое, што біла і кусала свайго 1,5-гадовага сына
Дзіця, ілюстрацыйнае фота
Суд Барысаўскага раёна асудзіў 38-гадовую мясцовую жыхарку, абвінавачаную ў катаванні паўтарагадовага сына.
У матэрыялах суда гаворыцца, што жанчына ў нецвярозым стане нанесла дзіцяці не менш за 14 удараў рукамі, нагамі і мабільным тэлефонам па розных частках цела. Акрамя таго маці два разы ўкусіла сына за руку, кідала яго на падлогу і крэсла, штурхала рукамі і нагамі.
На судзе яна цалкам прызнала сваю віну. Жанчына дадала, што падрабязнасцяў збіцця дзіцяці не памятае, бо была моцна п'яная.
Барысаўчанцы прысудзілі два гады калоніі агульнага рэжыму. Акрамя таго яе будуць прымусова лячыць ад алкагалізму.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.