Барысаўскі завод паслаў у Сірыю "гуманітарку" — гімнастычныя абручы

Барысаўскі завод паслаў у Сірыю "гуманітарку" — гімнастычныя абручы

Барысаўскі завод пластмасавых вырабаў перад Новым годам паўдзельнічаў у адпраўцы гуманітарнага грузу ў Сірыю. Ад барысаўскага прадпрыемства ў Латакію адправіліся... гімнастычныя абручы. 

"Мы ганарымся прадстаўленай нам магчымасцю і спадзяемся прыняць удзел у падобных праектах у будучыні", — гаворыцца на сайце завода.

Іншая "гуманітарка", адпраўленая з Беларусі ў Сірыю, выглядае больш традыцыйна: тэхніка, самазвалы, аўтобусы, прадукты харчавання, школьная мэбля. 

Больш важных і цікавых навінаў у праграме “Еўразум” за 29.01

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі