Чыноўнік напісаў ліст у 2124 год, згадаў пра "традыцыйныя сямейныя каштоўнасці"

Старшыня райвыканкама нікому не даверыў напісанне ліста нашчадкам

Старшыня райвыканкама нікому не даверыў напісанне ліста нашчадкам / edinstvo.by

Старшыня Барысаўскага райвыканкама Мікалай Карповіч напісаў ліст у 2124 год. Памятную капсулу ўрачыста заклалі на месцы будаўніцтва станцыі пералівання крыві. Падобныя акцыі нярэдкія ў цяперашняй Беларусі, пасланні складаюць ад імя розных прарэжымных арганізацый. У адным выпадку ліст нібыта напісаў амаль стогадовы ветэран. Карповіч жа вырашыў пакінуць "свой след у гісторыі".

Што ж напісаў чыноўнік беларусам XXII стагоддзя? Пра тое, што ў РБ "шануюць подзвіг савецкага народа". Пра "імклівае развіццё" сістэмы аховы здароўя. "Аберагайце традыцыйныя сямейныя каштоўнасці!" — заклікаў нашчадкаў старшыня равыканкама. Заклікаў ён аберагаць і нацыянальную культуру, але ліст напісаў на рускай мове. Беларусы з 2124 года гэта ацэняць адпаведным чынам.

У 2123 годзе ў Мінску адкрыюць "капсулу часу", якую летась заклала сталічная Жыллёва-камунальная гаспадарка. Камунальнікі расказалі нашчадкам пра жыццё і працу пры рэжыме Лукашэнкі. 

Чыноўнік напісаў ліст у 2124 год, згадаў пра "традыцыйныя сямейныя каштоўнасці"
Чыноўнік напісаў ліст у 2124 год, згадаў пра "традыцыйныя сямейныя каштоўнасці"

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі