У Мінску заклалі "капсулу часу" — расказалі пра жыццё пры рэжыме Лукашэнкі

Капсулу схавалі ў дзірку / minsknews.by
Капсулу схавалі ў дзірку / minsknews.by

У Мінску заклалі "капсулу часу". У ёй — "пасланне нашчадкам, жыхарам г. Мінска XXII стагоддзя", паведамляе сталічная Жыллёва-камунальная гаспадарка. Такім чынам было вырашана адзначыць 85-я ўгодкі пачатку працы Домаўпраўлення № 1. Капсулу заклалі ў дом № 104 па Партызанскім праспекце. Працаўнікі ЖКГ спадзяюцца, што ён будзе стаяць і праз сто гадоў, і нашчадкі адкрыюць "капсулу часу" "роўна праз 100 гадоў у 2123 годзе ў дзень працаўнікоў бытавога абслугоўвання насельніцтва і жыллёва-камунальнай гаспадаркі".

У пасланні працаўнікі ХКГ расказалі нашчадкам пра жыццё і працу пры рэжыме Аляксандра Лукашэнкі. "Мы хочам, каб вы адчулі дынамічнае біццё пульса жыцця двухмільённага Мінска", пішуць яны. Чарговая прапагандысцкая акцыя ў часы рэпрэсій.

У Мінску заклалі "капсулу часу" — расказалі пра жыццё пры рэжыме Лукашэнкі
minsknews.by
У Мінску заклалі "капсулу часу" — расказалі пра жыццё пры рэжыме Лукашэнкі
t.me/mgjha/
У Мінску заклалі "капсулу часу" — расказалі пра жыццё пры рэжыме Лукашэнкі
minsknews.by

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі