Ва Уздзе мясцовыя ўлады запланавалі мерапрыемства на 2045 год

Чыноўнікі і сілавікі абмяркоўваюць "пасланне нашчадкам"

Чыноўнікі і сілавікі абмяркоўваюць "пасланне нашчадкам" / zorkanews.by

Ва Уздзе мясцовыя ўлады запланавалі мерапрыемства на... 2045 год. Яны прапануюць 9 траўня ўскрыць капсулу з "пасланнем нашчадкам". Як піша раённая газета, "капсулу часу" заклалі ў Парку Перамогі. Сцвярджаецца, што тэкст напісаў 98-гадовы ветэран Вялікай Айчыннай вайны Іван Квяткоўскі. Чытаў жа яго на ўрачыстым мерапрыемстве мясцовы чыноўнік.

Ветэран заклікаў "супрацьстаяць любым спробам скажэння Вялікай Айчыннай вайны", "адстойваць праўду аб вырашальным укладзе нашай краіны ў разгром фашызму". Двухсэнсоўна прагучала згадка пра нейкіх "ілжэпатрыётаў", якія спрабуюць "вытруціць" з беларусаў "пачуццё Радзімы і нацыянальнай годнасці". 

Ва Уздзе мясцовыя ўлады запланавалі мерапрыемства на 2045 год
Ва Уздзе мясцовыя ўлады запланавалі мерапрыемства на 2045 год

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі