Баскаў: Мікалай Лукашэнка — адзіны, хто адмовіўся гуляць за каманду прэзідэнта

Баскаў: Мікалай Лукашэнка — адзіны, хто адмовіўся гуляць за каманду прэзідэнта

Гендырэктар ХК "Дынама-Мінск" Дзмітрый Баскаў прызнаўся, што Мікалай Лукашэнка — гэта яго гонар. У гутарцы на YouTube-канале "Хоккейная варка" Баскаў шмат гаварыў пра малодшага сына кіраўніка дзяржавы — ён трэніраваў яго з 6 гадоў. "Наш маленькі хакеіст, які ўжо не маленькі", — кажа хакейны функцыянер.

Баскаў лічыць, што Мікалай мог бы стаць "крутым спартсменам". Яму хапала дзве хакейныя трэніроўкі на тыдзень, каб "гуляць на дастаткова добрым аматарскім узроўні".

"Ён выходзіць, у яго гараць вочы, відаць, што ён атрымлівае ад гэтага задавальненне, што самае галоўнае ў хакеі, — расказвае гендырэктар "Дынама". — У ім ёсць непадатлівасць, ён заўсёды арыентаваны на вынік. Ён усё робіць, каб перамагчы".

Баскаў расказаў цікавую гісторыю з часоў, калі Мікалай Лукашэнка гуляў за каманду "Грыфоны". Неяк праходзілі адначасова турніры "Залатая шайба" і Калядны турнір, у якім удзельнічала прэзідэнцкая хакейная каманда. І ён прапанаваў Мікалаю згуляць за каманду кіраўніка дзяржавы (Дзмітрый Баскаў з'яўляецца яе трэнерам). "Дзмітрый Юр'евіч, я не магу кінуць сваю каманду, я буду гуляць за каманду "Грыфон", — адказаў Мікалай Лукашэнка. Ён — адзіны, хто адмовіўся выступіць за каманду кіраўніка дзяржавы, кажа Баскаў.

Але гэта быў адзін такі выпадак. У далейшым Мікалай Лукашэнка за каманду Аляксандра Лукашэнкі ўжо пачаў гуляць.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі