Баскетбалісткі зборнай Беларусі разграмілі каманду Аргенціны

Баскетбалісткі зборнай Беларусі разграмілі каманду Аргенціны

Баскетбалісткі зборнай Беларусі ў матчы суцяшальнага раўнда алімпійскай кваліфікацыі ў французскім Нанце разграмілі каманду Аргенціны — 84:44 (20:3, 26:13, 21:12, 17:16). Беларускі атрымалі лёгкую перамогу. Толькі ў пачатку трэцяй чвэрці ў беларусак разладзілася гульня і яны дапусцілі адрэзак 0:8. Аднак гэта быў часовы спад, у канцы чвэрці быў адрэзак 15:0. Каманда Анатоля Буяльскага ўпэўнена кантралявала гульню да фінальнай сірэны. У Таццяны Ліхтаровіч 19 ачкоў, у Марыі Паповай — 13, у Алены Леўчанка 11 ачкоў.

За пуцёўку на Алімпіяду ў нядзелю, 19 чэрвеня, беларускі пазмагаюцца са зборнай Паўднёвай Карэі, пачатак у 16.00. Менавіта ёй 14 чэрвеня баскетбалісткі зборнай Беларусі прайгралі на папярэднім этапе — 65:66 (гл. відэа).

Як паведамляла Еўрарадыё, зборная Анатоля Буяльскага ўпусціла магчымасць заваяваць пуцёўку на Алімпіяду яшчэ ў матчы са зборнай Кітая, які быў прайграны з лікам 70:84.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі