Баскетбольны матч Беларусь — Аргенціна пакажуць у жывым эфіры

Баскетбольны матч Беларусь — Аргенціна пакажуць у жывым эфіры

Матч жаночых баскетбольных зборных Беларусі і Аргенціны 18 чэрвеня пакажуць у жывым эфіры. Трансляцыя запланаваная на тэлеканале "Беларусь 5", пачатак у 21.25, інфармуе "Прессбол".

Гэта будзе паядынак суцяшальнага раўнда алімпійскай кваліфікацыі ў французскім Нанце. Пераможца атрымае магчымасць пазмагацца за алімпійскую пуцёўку са зборнай Паўднёвай Карэі, якая выйграла ў зборнай Кубы — 81:62. На папярэднім этапе беларускі прайгралі камандзе Паўднёвай Карэі.

Адзначым, што ў пятніцу зборная Анатоля Буяльскага ўпусціла магчымасць заваяваць пуцёўку на Алімпіяду ў матчы са зборнай Кітая, які быў прайграны з лікам 70:84.

Баскетбольны матч Беларусь — Аргенціна пакажуць у жывым эфіры
Фота: БЕЛТА

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі