БАТЭ стартуе ў Лізе чэмпіёнаў з 2-га кваліфікацыйнага раўнда, а не з 1-га

БАТЭ стартуе ў Лізе чэмпіёнаў з 2-га кваліфікацыйнага раўнда, а не з 1-га

БАТЭ стартуе ў футбольнай Лізе чэмпіёнаў 2018/2019 гадоў з 2-га кваліфікацыйнага раўнда, а не з 1-га. Гэтая змена адбылася, дзякуючы з'яўленню свабоднага месца на групавым этапе, піша "Прессбол".

Справа ў тым, што фіналісты цяперашняга розыгрышу Лігі чэмпіёнаў мадрыдскі "Рэал" і "Ліверпуль" гарантавалі сабе пуцёўкі ў групавы этап на будучую восень праз свае нацыянальныя першынства (англійскі клуб у нядзелю заняў 4-е месца, якое дае права на ўдзел у галоўным еўракубку). У выніку ў сетцы турніру адбыліся змены. Свабоднае месца ў групавым раўндзе, у адпаведнасці з рэйтынгам УЕФА, дастанецца чэмпіёну Чэхіі. З-за гэтага адбыліся перастаноўкі ў кваліфікацыі. Чэмпіён Галандыі ПСВ стартуе адразу з раўнда плэй-оф, а чэмпіён Аўстрыі "Зальцбург" — з 3-га раўнда кваліфікацыі, чэмпіёны Даніі (яшчэ не вызначаны) і Беларусі — з 2-га раўнда кваліфікацыі. У ім БАТЭ трапляе ў кошык сеяных каманд, але калі выйдзе ў 3-ці раўнд, то будзе ўжо ў кошыку несеяных.

Лёсаванне 2-га кваліфікацыйнага раўнда Лігі чэмпіёнаў прызначанае на 19 чэрвеня. Яго першыя паядынкі пройдуць 24-25 ліпеня, матчы ў адказ — 31 ліпеня і 1 жніўня.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі