БАТЭ згуляе на "Барысаў-Арэне" матч плэй-оф Лігі чэмпіёнаў з ПСВ
У аўторак, 21 жніўня, БАТЭ правядзе першы матч плэй-оф футбольнай Лігі чэмпіёнаў з галандскім ПСВ. Ён пачнецца а 22-й гадзіне на "Барысаў-Арэне". Жывая трансляцыя запланаваная на тэлеканале "Беларусь 5". Матч у адказ прызначаны на 29 жніўня, ён пройдзе ў Эйндховене. Пераможца супрацьстаяння выйдзе ў групавы раўнд Лігі чэмпіёнаў. Няўдачнік згуляе ў групавым турніры Лігі Еўропы.
За апошні тыдзень барысаўчане ўмацаваліся абаронцам Дзянісам Паляковым, які вярнуўся пасля выступлення за кіпрскі "Апаэль", паўабаронцам Эрвейнам Мукамам (Францыя) і нападаючым Лувага Кізіта (Уганда). Чакаецца, што гэтыя гульцы ўмацуюць атаку БАТЭ. Да таго ж не выключана, што нарэшце на поле выйдзе нападаючы Міхаіл Гардзяйчук, які доўгі час аднаўляўся пасля траўмы.
Галоўны трэнер ФК БАТЭ Аляксей Бага ставіць максімальную задачу — выхад у групу Лігі чэмпіёнаў.