БАТЭ згуляе з "Карабахам" 7 і 14 жніўня
У трэцім кваліфікацыйным раўндзе футбольнай Лігі чэмпіёнаў БАТЭ будзе згуляць з азербайджанскім "Карабахам".
Першы іх паядынак продзе ў аўторак, 7 жніўня. Каманды сустрэнуцца ў Баку, на Рэспубліканскім стадыёне імя Тофіка Бахрамава. Матч пачнецца а 20-й гадзіне паводле беларускага часу.
Сустрэча ў адказ на "Барысаў-Арэне" прызначаная на аўторак, 14 жніўня. Яна таксама пачнецца а 20-й гадзіне.
Нагадаем, што 1 жніўня БАТЭ выйграў у фінскага ХІКа з лікам 2:1. Гэтая перамога дазволіла нашай камандзе выйсці ў трэці раўнд кваліфікацыі Лігі чэмпіёнаў.