БАТЭ згуляў унічыю ў Тыране з "Партызані"
"Партызані" — БАТЭ / fcbate.by
БАТЭ згуляў унічыю ў Тыране з "Партызані" — 1:1. Гэта быў першы матч 1-га раўнда адбору футбольнай Лігі чэмпіёнаў. Дзмітрый Анцілеўскі адкрыў лік на 58-й хвіліне, а на 66-й Тэдзі Цара яго зраўняў.
Свой хатні матч адбору супраць албанскага "Партызані" БАТЭ правядзе 18 ліпеня ў Венгрыі ў горадзе Мезёкёвешд. На трыбунах не будзе гледачоў.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.