БАТЭ правядзе хатні матч адбору Лігі чэмпіёнаў у Венгрыі

Стадыён у Венгрыі / sr.wikipedia.org
Стадыён у Венгрыі / sr.wikipedia.org

БАТЭ правядзе свой хатні матч у першым раўндзе адбору футбольнай Лігі чэмпіёнаў супраць албанскага "Партызані" ў Венгрыі, у горадзе Мезёкёвешд (на аднайменным стадыёне). Ён пройдзе 18 ліпеня без гледачоў, пачатак а 21-й гадзіне паводле беларускага часу.

У Албаніі каманды згуляюць на тыдзень раней — 11 ліпеня на стадыёне "Эйр Албанія" ў Тыране (пачатак у 21:45 паводле беларускага часу), паведамляе прэс-служба БАТЭ.

У 13-м туры чэмпіянату Беларусі БАТЭ прайграў дома "Нафтану" (на відэа). Каманда займае 6-е месца, адстае ад лідара, гродзенскага "Нёмана", на 13 ачкоў.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі