БАТЭ згуляў унічыю з кіеўскім "Дынама"
БАТЭ згуляў унічыю з кіеўскім "Дынама" — 1:1. Таварыскі матч прайшоў у аўторак у турэцкім Белеку, дзе каманды знаходзяцца на зборах. Беньямін Вербіч адкрыў лік на 34-й хвіліне. Роўна праз 34 хвіліны Станіслаў Драгун зарабіў пенальці і яго рэалізаваў.
У канцы студзеня таварыскі матч з кіеўскім "Дынама" правялі брэсцкія дынамаўцы, чэмпіёны краіны, і прайгралі — 0:3.
Для БАТЭ матч з кіеўскім "Дынама" быў апошнім на зборах у Турцыі.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.