Базанаў: Адміністрацыя прэзідэнта пакуль не раіла спыніць футбольны чэмпіянат

Базанаў: Адміністрацыя прэзідэнта пакуль не раіла спыніць футбольны чэмпіянат

Старшыня Беларускай федэрацыі футбола Уладзімір Базанаў у інтэрв'ю by.tribuna.com выказаўся наконт магчымасці прыпынення з-за каранавіруса нацыянальнага чэмпіянату ў вышэйшай лізе, які стартаваў 19 сакавіка. Як вядома, у Еўропе ў футбол цяпер гуляюць толькі ў нашай краіне. З-за гэтага ўсё больш увагі замежнікі звяртаюць на беларускі чэмпіянат і трансляцыі з матчаў.

Па словах Базанава, федэрацыя мае сталы кантакт з Міністэрствам аховы здароўя і атрымлівае аператыўную інфармацыю пра сітуацыю з каранавірусам.

"Думаю, калі б штосьці было не так, нам бы з той жа Адміністрацыі прэзідэнта сказалі: "Хлопцы, вы глупствам не займаецеся. Спыніце", — кажа Базанаў. — Нас бы паправілі".

Футбольны чэмпіянат прыпыняць у выпадку неспрыяльнай эпідэміялагічнай сітуацыі ў нашай краіне. "Але яе пакуль няма, — працягвае старшыня федэрацыі. — Тыя лічбы, якія ёсць, не даюць падстаў нешта спыняць".

20 сакавіка стала вядома пра 69 выпадкаў заражэння каранавірусам у Беларусі. Аднак 15 чалавек з гэтай колькасці заражаных ужо выпісалі з бальніц.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі