Беларусь апынулася сярод лідараў у свеце па росце колькасці смяротных пакаранняў

Беларусь апынулася сярод лідараў у свеце па росце колькасці смяротных пакаранняў

Беларусь апынулася сярод лідараў у свеце па росце колькасці смяротных пакаранняў (у 2017-м — 2, у 2018-м — 4). Разам з Японіяй (15), Сінгапурам (13), Паўднёвым Суданам (7) і ЗША (25). Пра гэта сведчыць даклад міжнароднай праваабарончай арганізацыі Amnesty International за 2018 год. Кітай праваабаронцамі не ўлічваўся, паколькі дадзеныя засакрэчаны (арганізацыі вядома, што штогод там расстрэльваюць некалькі тысяч чалавек). У Іране летась пакаралі смерцю не менш за 253 чалавек, у Саудаўскай Аравіі — 149.

У той жа час у свеце адзначана зніжэнне колькасці смяротных пакаранняў на 31%. Калі ў 2017-м гэтая лічба складала 993 выпадкі, дык у мінулым годзе — 690. Адзначаецца, што гэта мінімум за апошняе дзесяцігоддзе.

Генеральны сакратар Amnesty International Кумі Найду мяркуе, што статыстыка яскрава сведчыць: нават краіны-лідары ў свеце па росце колькасці смяротных пакаранняў пачынаюць пераасэнсоўваць праблему і прыходзяць да высновы, што “смяротнае пакаранне не з’яўляецца выхадам”.

Беларусь — адзіная краіна ў Еўропе, у якой існуе смяротнае пакаранне.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі