Беларусь атрымала расійскую базу невыязных — 3000 чалавек

Беларусь атрымала расійскую базу невыязных — 3000 чалавек

Беларусь атрымала расійскі "чорны спіс" невыязных грамадзян — у ім каля 3000 чалавек. Пра гэта паведаміў начальнік Дэпартамента па грамадзянстве і міграцыі Міністэрства ўнутраных спраў Аляксей Бягун.

"Мы атрымалі асобны спіс у дачыненні да тых асоб, права выезду якіх з тэрыторыі Расіі абмежавана. Зараз інтэгруем гэтыя звесткі з расійскімі і беларускімі банкамі даных. І пачалі адпраўку адпаведных звестак у Расію", — перадае БЕЛТА словы Бегуна.

Прадстаўнік МУС распавёў, што Расія перадала спіс з 3000 невыязных грамадзян. 

Мяркуецца, што для выключэння грамадзян з базы невыязных спатрэбіцца не больш за суткі. Вядома, калі гэта будзе не выходны дзень. 

Агульную базу невыязных Беларусь і Расія сфармуюць да 1 красавіка.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі