Расійскія памежнікі ігнаруюць беларускія спісы невыязных (фота)
Пра гэта ў сваім фэйсбуку паведаміў тэлежурналіст Міхась Янчук.
Нагадаем, што некалькі месяцаў таму журналіста не выпусцілі з Беларусі. У пашпарт яму памежнікі паставілі штамп "У выездзе адмоўлена".
Аднак расійскія памежнікі без праблемаў выпусцілі Янчука. Свой штамп яны паставілі практычна на беларускую забаронную пячатку.