Беларусь і Расія падпішуць пратакол аб абмене інфармацыяй пра невыязных

Беларусь і Расія падпішуць пратакол аб абмене інфармацыяй пра невыязных

Беларускі ўрад пагадзіўся з прапановай Міністэрства ўнутраных справаў, узгодненай з МЗС і Мінюстам, аб падпісанні Пратаколу паміж беларускім МУС і Федэральнай міграцыйнай службай Расіі аб парадку абмену звесткамі аб грамадзянах дзвюх краін, у дачыненні якіх дзейнічаюць абмежаванні на выезд. Адпаведную пастанову апублікавалі 9 красавіка на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале.

Гэты пратакол падпішуць у развіццё пагаднення па адпаведнай тэматыцы, якое прынялі на пасяджэнні Вышэйшага дзяржаўнага савета Саюзнай дзяржавы 3 сакавіка 2015 года.

У дакуменце вызначаны парадак інфармацыйнага абмену аб “невыязных” грамадзянах Беларусі і Расіі, каб яны не маглі трапіць у трэція краіны.  

Падставай для адмовы ў выездзе з’яўляецца наяўнасць адпаведных звестак у аўтаматызаваных сістэмах дзяржаў — удзельнікаў пагаднення.  

Кампетэнтнымі органамі па рэалізацыі пагаднення з’яўляюцца ФМС Расіі і МУС Беларусі. 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі