Валянціна Стэфановіча ўключылі ў спіс невыязных праз "тэхнічны збой"

Пра сутнасць адказу Стэфановіч расказаў у каментары Еўрарадыё:

Стэфановіч: "Нібыта адбыўся тэхнічны збой у праграме ў перыяд з 24 лютага 2012 года па 10 сакавіка 2012 года. І ў выніку гэтых тэхнічных збояў у перадачы інфармацыі ў банк даных адбылося выпадковае ўнясенне маіх звестак".

Нагадаем, што праваабаронцу яшчэ ў сакавіку не выпусцілі з Беларусі, заявіўшы, што Мінабароны мае да яго прэтэнзіі за ўхіленне ад прызыву. Цяпер МУС кажа, што правядзе праверку па сапраўднасці ўсіх спісаў невыязных. Праўда, на колькі расцягнецца гэтая праверка, у сваім адказе Бягун не паведаміў. Спісы невыязных ён абяцаў перагледзець пасля праверкі.

Між тым праваабаронца не выключае, што падасць у суд на МУС, каб кампенсаваць свае страты. Па словах Стэфановіча, праз немагчымасць выехаць з краіны ён не здолеў прыняць удзел у мностве міжнародных праваабарончых мерапрыемстваў.

Фота — svaboda.org

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі