Нерухомасць праваабаронцы Стэфановіча не змаглі прадаць ужо другі раз

Памяшканне, якое часткова належыць Валянціну Стэфановічу

Памяшканне, якое часткова належыць Валянціну Стэфановічу / e-auction.by

Другі раз сарвалася спроба прадаць нерухомасць праваабаронца-палітвязня Валянціна Стэфановіча на аўкцыёне "БелЮрЗабеспячэнне", заўважыла "Зеркало".

На таргі выставілі 1/7 частка адміністрацыйнага памяшкання ў Мінску, якая належыць палітвязню. Гэтая нерухомасць была арыштаваная рэжымам. Першы раз яе спрабавалі прадаць сёлета ў красавіку за 33,3 тысячы рублёў, але марна.

На другі аўкцыён, прызначаны на 25 чэрвеня, стартавую цану знізілі да 26 640 рублёў. Але ўсё адно ахвочых набыць нерухомасць не знайшлося.

Памяшканне на вуліцы Ложынскай належыць яшчэ шасці сябрам праваабарончага цэнтра "Вясна". Яго выкарыстоўвалі для правядзення бясплатных івэнтаў — лекцый, дыскусій, выстаў.

На аўкцыён двойчы выстаўлялі таксама мінівэн Citroen C4 Picasso 2016 года выпуску, які належыць Стэфановічу. На другім аўкцыёне на яе знайшоўся пакупнік, які заплаціў 42 000 рублёў. 

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі