Беларусь рыхтуецца да Рыжскага саміту "Усходняга партнёрства"
Гэтае пытанне з дыпламатамі ЕС абмеркавала намесніца міністра замежных спраў Беларусі.
Намесніца міністра замежных спраў Беларусі Алена Купчына 19 сакавіка сустрэлася з дыпламатамі краін Еўрасаюза. Як паведамляе БЕЛТА, на сустрэчы абмяркоўвалася падрыхтоўка да Рыжскага саміту "Усходняга партнёрства", які адбудзецца ў траўні.
Таксама на сустрэчы абмяркоўвалася ўзаемадзеянне Беларусі з Еўрапейскім саюзам, у тым ліку ў рамках "Усходняга партнёрства". Ішла гаворка ішла і пра перспектывы супрацоўніцтва паміж Еўразійскім эканамічным саюзам і ЕС, абмяркоўвалася развіцце сітуацыі ў рэгіёне.
У складзе еўрапейскай дэлегацыі дыпламатаў высокага ўзроўню былі прадстаўнікі МЗС Венгрыі, Латвіі, Літвы, Нідэрландаў, Польшчы, Славакіі, Швецыі, Чэхіі.
Фота — ctv.by