Беларус у Польшчы выйграў суд па справе аб нацыянальнай дыскрымінацыі

Нумар на беларускім аўтамабілі

Нумар на беларускім аўтамабілі / svaboda.org

Суд у Польшчы абараніў правы беларуса, які паскардзіўся на дыскрымінацыю паводле нацыянальнай прыкметы, піша "Зеркало".

У 2022 годзе грамадзянін Польшчы сказаў беларусу Ігару памяняць нумары на машыне і "сп...даляць (нецэнзурны варыянт слова "ехаць". — Еўрарадыё) да свайго Лукашэнкі".

Мужчына расказваў, як сутыкнуўся з праблемамі праз наяўнасць беларускіх нумароў на аўто: "За адзін дзень я двойчы сутыкнуўся з праблемай на дарозе. Адзін кіроўца проста падрэзаў, другі некалькі разоў моцна тармазіў, а затым выйшаў з машыны і сказаў, каб я змяніў рэгістрацыйныя нумары або "сп...даляй да свайго Лукашэнкі".

Ігар падаў заяву пра дыскрымінацыю па нацыянальнай прыкмеце. Пракуратура спярша не пабачыла ў гэтым здарэнні складу злачынства, але беларус абскардзіў рашэнне ў судзе — і справу вярнулі на перагляд. Разгляд справы пачаўся ў сакавіку.

У выніку грамадзяніна Польшчы прызналі вінаватым, аштрафавалі, абавязалі кампенсаваць усе судовыя выдаткі і выплаціць дзве тысячы злотых.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі