Беларус, якога асудзілі за наёмніцтва, уцёк у ДНР

Беларус, якога асудзілі за наёмніцтва, уцёк у ДНР

Жыхар Паставаў Аляксей Яршоў, якога Віцебскі абласны суд 26 верасня пакараў двума гадамі "хатняй хіміі" за ўдзел у ваенных дзеяннях на тэрыторыi замежнай дзяржавы, вярнуўся ў ДНР і зараз ізноў ваюе на перадавой.

"Збег я шэсць дзён таму. Чаму? Бо кароткі час ў Беларусі быў цяжэйшы за год на вайне. У асноўным, гэта сямейныя пытанні. А як збег? Ды элементарна — хто мяне ўпільнуе? Так, быў нейкі чалавек, які прыходзіў, правяраў мяне. Але не ўвесь жа час. Я хуценька праз Расію за два дні даехаў да ДНР", — распавёў Яршоў сайту "Наша Ніва".

Беларус, якога асудзілі за наёмніцтва, уцёк у ДНР
Аляксей Яршоў. Фота: nn.by

Вяртацца дадому, дзе ў Яршова засталіся жонка і дзіця, 29-гадовы баявік не збіраецца. Але ў бліжэйшы час плануе змяніць прафесію на грамадзянскую.

"Вярнуся, толькі калі вайна пачнецца, і я спатрэблюся. Але ваяваць буду толькі за Беларусь, бо я ёй прысягу даваў. Але гэта ўсё гіпатэтычна — Расія на нас ніколі не нападзе, а сепаратызму таксама не можа быць — у нас нармальная краіна, нармальныя законы. Я супраць сепаратызму", — кажа Яршоў. І нечакана дадае: 

"Мне здаецца, што хвалі папулярнасці на беларускае ў краіне — гэта добра. Я ж сам вырас у вёсцы, заўсёды гаварыў па-беларуску, а потым як пераехалі ў горад, мне забаранялі. Я казаў: "Дзякуй", "Дзень добры" — а на мяне глядзяць, як на дурачка малога! Крыўдна было. Я не кажу, што мы павінны адмаўляцца ад рускай мовы, але сваю ведаць мусім, і гаварыць, і вучыць".

Беларус, якога асудзілі за наёмніцтва, уцёк у ДНР
Аляксей Яршоў. Фота з "Вконтакте"

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі