Беларусь за год нарасціла пастаўкі паліва ва Украіну
Беларусь нарошчвае пастаўкі дызпаліва і бензіну ва Украіну пры тым, што пастаўкі з іншых краін зніжаюцца, піша Oilnews.com.ua. У лютым 2016 года пастаўкі дызпаліва з Беларусі ў параўнанні з лютым 2015-га выраслі на 70% і склалі каля 208 тысяч тон. Увесь імпарт дызпаліва ва Украіну склаў 277 тысяч тон. Пры гэтым істотна павялічыліся пастаўкі з заводаў PKN Orlen — на 66% выраслі пастаўкі з Літвы (28,3 тысячы тон). Імпарт з Польшчы (9,6 тысяч тон) скараціўся на 2,5 тысячы тон. А імпарту з Расіі не было ўвогуле.
Імпарт бензіну ва Украіну знізіўся амаль на 19% — да 96,6 тысячы тон. Пры гэтым Літва знізіла пастаўкі на 41%, а Польшча — на 59%. Беларусь стала асноўным экспарцёрам бензіну і нарасціла пастаўкі на траціну — да 76 тысяч тон.