Беларуска Аляксандра Сасновіч выйшла ў чвэрцьфінал турніра ў Кліўлендзе
Беларуская тэнісістка Аляксандра Сасновіч (99-ы нумар сусветнага рэйтынгу) здолела прайсці ў 1/4 турніру ў Кліўлендзе (ЗША).
У трохсэтавым матчы 1/8 фіналу беларуска абыграла прадстаўніцу Аргенціны Надзю Падорошку (37) — 6:7 (7:9), 6:4, 6:4. Сустрэча доўжылася амаль тры гадзіны, паведамляе БЕЛТА.
У 1/16 фіналу Аляксандра Сасновіч перамагла амерыканку Крысціну Макхейл (119) — 6:4, 7:5.
Цяпер Сасновіч чакае паядынак за выхад у паўфінал з румынкай Ірынай Бегу (74).
Прызавы фонд турніру ў Кліўлендзе складае $235 тысяч.
Турнір з’яўляецца канчатковай праверкай сіл перад стартам апошняга ў сезоне турніру серыі "Вялікага шлема". Гэты адкрыты чэмпіянат ЗША пройдзе з 30 жніўня па 12 верасня ў Нью-Йорке.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.