Беларуска-кітайскі парк “Вялікі камень” мае пакуль 35 рэзідэнтаў

Беларуска-кітайскі парк “Вялікі камень” мае пакуль 35 рэзідэнтаў

Беларуска-кітайскі індустрыяльны парк “Вялікі камень” налічвае толькі 35 рэзідэнтаў. Такую інфармацыю агучыў кіраўнік адміністрацыі парка Аляксандр Ярашэвіч падчас візіту ў парк намесніка старшыні Кітайскай народнай рэспублікі Ван Цішаня, перадае БЕЛТА.

Паводле Ярашэвіча, прыканцы 2016 года было 8 рэзідэнтаў, а 26 траўня прынялі 35-ю кампанію. З іх 19 рэзідэнтаў з Кітая, 9 —  з Беларусі, астатнія —  з іншых краінаў свету.

Ідэя індустрыяльнага парка ўзнікла ў 2010 годзе, пачалі яго закладаць у 2012-м на падставе міжурадавага пагаднення паміж Кітаем і Беларусьсю. Праект ажыццяўляецца за 25 кіламетраў ад Мінска і за 15 кіламетраў ад Смалявічаў, у перспектыве зойме плошчу звыш 100 квадратных кіламетраў.

Прыярытэтнымі кірункамі развіцця абвяшчаліся нанатэхналогіі, электроніка, біямедыцына, фармацэўтыка, тонкая хімія, оптыка, машынабудаванне. Прадукцыя, як планавалася, будзе пастаўляцца ў краіны СНД і Еўрасаюза. Аляксандар Лукашэнка заяўляў, што не выключае стварэння тут прадпрыемстваў сістэмы ваенна-прамысловага комплексу.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі