Беларускае прадпрыемства можа сарваць выкананне ваеннай замовы з Расіі

"Friendly fire" ад расійскай мытні

"Friendly fire" ад расійскай мытні / t.me/belpol/

Беларускае прадпрыемства — ААТ "ММЗ імя Вавілава — кіруючая кампанія холдынгу "БелОМА" — можа сарваць выкананне ваеннай замовы з Расіі. Прычына — затрымка ў РФ буйной партыі са зборачнымі камплектамі дэталяў прыцэлаў, якая накіроўвалася з КНР, паведамляе BELPOL.

Раней дэталі да прыцэлаў, якія вырабляюцца для расійскай арміі, паступалі ў РБ з Кітая прамымі авіярэйсамі. Аднак апошнім часам транспарціроўка камплектуючых ажыццяўляецца з перагрузкай на тэрыторыі Расіі. Згаданая партыя знаходзіцца ў мытным тэрмінале ва Улан-Удэ ўжо два месяцы і яе могуць канфіскаваць.

Справа ў тым, што для правозу ваеннай прадукцыі праз тэрыторыю РФ патрабуецца адпаведны дазвол. Цяпер "БелОМА" збірае ў Беларусі і Расіі даведкі аб тым, што дэталі да ваенных прыцэлаў, лазераў і цеплавізараў нібыта не з'яўляюцца прадукцыяй вайсковага прызначэння. 

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі