Беларускае войска: ці магчыма яго стварыць ва Украіне

Дзмітрый Грамакоў / Еўрарадыё

Дзмітрый Грамакоў / Еўрарадыё

Вынікі канферэнцыі “Шлях да волі”, якую правёў у Кіеве полк імя Каліноўскага, будуць абмяркоўваць яшчэ доўга. Як і сачыць за тым, якая праца вядзецца далей і хто да гэтай працы з палітычных актараў далучаецца. Ужо відавочна, што пэўныя дзеячы, якія чамусьці лічаць сябе беларускімі і дэмакратычнымі палітыкамі, засталіся за бортам такой працы. З іншага боку, інтарэсы ўкраінскага боку ў гэтых беларускіх палітычных працэсах застаюцца невідавочнымі. Але ўжо вядома, што па выніку гэтай канферэнцыі паміж палком Каліноўскага і Міжнародным цэнтрам супрацьдзеяння расійскай агрэсіі (Украіна) падпісаны мемарандум аб супрацы і ўзаемадзеянні.

Якія інтарэсы пераследуе ўкраінская ўлада, спрыяючы палітызацыі каліноўцаў? Што найперш цікавіць Кіеў у пытанні ўзаемадзеяння дэмакратычных сіл па выпрацоўцы стратэгіі вызвалення Беларусі? Ці можна казаць, што выбар Кіева спыніўся на каліноўцах і з імі будуць весціся далейшыя перамовы? На гэтыя ды іншыя пытанні ў эфіры Еўрарадыё адказвае намеснік дырэктара і кіраўнік даследчых праектаў Міжнароднага цэнтра супрацьдзеяння расійскай агрэсіі, украінскі паліттэхнолаг Дзмітрый Грамакоў.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі