Беларускага бізнесоўца будуць судзіць па трох палітычных артыкулах

Алег Самародскі

Алег Самародскі / фота з базы "Кіберпартызанаў"

6 лютага ў Мінскім гарадскім судзе пачнецца разгляд справы бізнесоўца Алега Самародскага.

Яго вінавацяць па трох палітычных артыкулах — "удзел у экстрэмісцкім фармаванні" (ч. 3 арт. 361-3), "заклікі да прычынення шкоды Беларусі" (ч. 3 арт. 361 КК) і "распальванне варожасці" (ч. 1 арт. 130 КК). Як піша "Наша Ніва", Самародскаму яму пагражае да 12 гадоў пазбаўлення волі.

Акалічнасці яго справы невядомыя. Таксама невядома, калі яго затрымалі.

Як піша выданне, Алегу Самародскаму 61 год, у яго ёсць трое дзяцей. Ён ураджэнец расійскага горада Ражск у Разанскай вобласці, але жыве ў Беларусі і мае грамадзянства краіны. У 1985 Самародскі скончыў Мінскі інстытут замежных моў па спецыяльнасці "перакладчык з англійскай і французскай моў".

Усё жыццё мужчына займаўся бізнесам: быў кіраўніком фірмы "Уладкас" (вырошчванне гародніны, насення і рассады), а таксама дырэктарам фірмы "Белбаскітлід" (выраб драўлянай тары ды іншых рэчаў з дрэва) у Іўі Гродзенскай вобласці.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі