Беларуская "маладзёжка" выйграла ў Нарвегіі на чэмпіянаце свету
Хакеісты моладзевай зборнай Беларусі (U-20) на чэмпіянаце свету ў Германіі выйгралі ў каманды Нарвегіі — 5:3 (0:2, 1:1, 4:0).
Першыя два перыяды гульні для беларускай зборнай складаліся няўдала: яна прапусціла тры шайбы. Пераломам стала шайба Драздова, забітая на апошняй секундзе другога перыяду.
У апошняй траціне гульні беларускія хакеісты здолелі не толькі зраўняць лік, але і вырвацца наперад. Гульня завяршылася з пераканаўчым лікам 5:3.
Наступную сустрэчу наша "маладзёжка" на чэмпіянаце свету правядзе 10 снежня з Францыяй.