Беларускі алімпійскі чэмпіён прадаваў тэлефон, які атрымаў у падарунак?
Беларускі алімпійскі чэмпіён Рыа ў скачках на батуце Уладзіслаў Ганчароў прадаваў тэлефон, які яму падарылі. Як піша by.tribuna.com, эксклюзіўныя смартфоны "Galaxy S7 edge Olympic Games Edition" атрымалі ад кампаніі Samsung усе спартсмены-удзельнікі летняй Алімпіяды-2016, у тым ліку і беларусы. Некаторыя алімпійцы амаль адразу ж пачалі прадаваць тэлефоны. Падобна на тое, што сярод іх аказаўся і Ганчароў.
7 жніўня, ужо пасля пачатку Алімпіяды ў Рыа, на інтэрнэт-пляцоўцы baraholka.onliner.by карыстальнік з нікам vlad.gon4arow апублікаваў аб'яву пра продаж мабільнага тэлефона. Да яе былі далучаныя фотаздымкі, на якіх тэлефон ляжыць на коўдры з алімпійскім арнаментам.
Адзначаецца, што падараваны алімпійцам смартфон на сённяшні дзень лічыцца адным з самых "крутых" на рынку. Каштуе ён 1300-1800 дэнамінаваных рублёў. Згаданы асобнік vlad.gon4arow хоча прадаць за 2000 рублёў.
Пасля выйгрышу золата на Алімпіядзе ў Рыа Уладзіслаў Ганчароў атрымае ад беларускай дзяржавы 150 тысяч долараў прызавых.