Беларускі арбітр устанавіў рэкорд па колькасці прызначаных пенальці
Рэкорд вышэйшай лігі па колькасці прызначаных пенальці зафіксаваны ў чэмпіянаце Беларусі па футболе. У матчы першага тура "Слуцк" — "Славія" (3:1) арбітр з Мінска Сяргей Чыстоў прызначыў пяць 11-метровых! Папярэдні рэкорд быў устаноўлены амаль 16 гадоў таму ў паядынку "Белшыны" і "Зоркі-БДУ", калі было прызначана 4 пенальці. І трэба ж такому здарыцца — у тым матчы цяперашні арбітр Чыстоў гуляў у якасці футбаліста за сталічны клуб! Ён нават прабіў першы пенальці і не забіў яго! Гэты цікавы факт прыгадала газета "Прессбол".
У Беларускай федэрацыі футбола кажуць, што арбітр меў падставы для прызначэння ўсіх пяці пенальці.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.